Галоўны рэдактар "Новага часу" Аксана Колб асуджана на 2,5 гады "хіміі"

15/06/2022 - 12:41

Галоўны рэдактар "Новага часу" Аксана Колб асуджана на 2,5 гады "хіміі" з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (менавіта такі тэрмін і патрабаваў пракурор). Яе прызналі вінаватай у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле у іх". Колб паставілі ў віну ўдзел у масавым вулічным шэсці ў Мінску 16 жніўня 2020-га.

Працэс праходзіў у судзе Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя — Дзмітрый Карсюк). Ад апошняга слова Аксана Колб адмовілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі