Польскі генерал, камандуючы ўзброеных сіл Польшчы Яраслаў Міка, які вярнуўся з нарады ў Германіі з каранавірусам, паведамляе ў Twitter прэс-служба ваеннага ведамства. Ён ляцеў на самалёце. Дзесяць чалавек, якія былі разам з ім, трапілі ў каранцін.
Каранавірус у генерала выявілі падчас праверкі пасля яго вяртання ў Польшчу. Сам Міка кажа, што адчувае сябе добра. Ім апякуюцца вайсковыя лекары.
У Польшчы афіцыйна пацверджаны два дзясяткі заражэння каранавірусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.