Галоўчанка сказаў Мішусціну, што чакае "эфекту ад мерапрыемстваў"

25/08/2022 - 19:27

У чацвер у Кыргызстане на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета прайшла сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна. Галоўчанка заявіў, што РБ і РФ "правялі ўсе неабходныя аперацыі па пераводзе асноўных плацяжоў паміж намі ў расійскія рублі" і гэта "істотна палегчыла правядзенне разлікаў".

"Перакананы, што ў бліжэйшы час ўбачым эфект ад мерапрыемстваў, якія мы праводзілі і ў мінулым годзе, і ў гэтым",цытуе словы Рамана Галоўчанкі БЕЛТА.

Той жа Галоўчанка заявіў, што Беларусь і Расія вытрымліваюць санкцыйны ціск і нават "змаглі да яго адаптавацца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі