Галасаванне ў парламенце Вялікабрытаніі па "брэксіце" пройдзе ў 2019 годзе

17/12/2018 - 18:52

Галасаванне ў парламенце Вялікабрытаніі па "брэксіце" пройдзе ў 2019 годзе пасля святаў. Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй. Раней яно было прызначанае на 11 снежня, але напярэдадні было перанесенае. Мэй патлумачыла рашэнне тым, што большасць дэпутатаў не гатовыя прагаласаваць за выніковае пагадненне аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС.

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", прэм'ер-міністр адзначыла, што абмеркаванне ў парламенце адновіцца з 7 студзеня 2019-га, а на наступным тыдні пройдзе галасаванне. Мэй падкрэсліла, што яна супраць правядзення паўторнага рэферэндума па "брэксіце".  Вялікабрытанія выходзіць з ЕС у адпаведнасці з вынікамі рэферэндума 23 чэрвеня 2016 года (нечакана амаль 52% прагаласавалі за выхад з Еўрасаюза). Паводле праекта аб пагадненні з ЕС здарыцца гэта мусіць 29 сакавіка 2019 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі