Футбольная зборная Беларусі правядзе сёння таварыскі матч са зборнай Македоніі

28/03/2017 - 11:44

28 сакавіка футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскі матч са зборнай Македоніі. Ён пройдзе ў Скоп'е. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 18.55.

Гэта будзе другая гульня зборнай пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Ігара Крывушэнкі. У першай, у адборачным матчы чэмпіянату свету, наша каманда прайграла ў Стакгольме зборнай Швецыі з лікам 0:4.

У інтэрв'ю "Прессболу" Крывушэнка заявіў, што стартавы склад зборнай будзе значна адрознівацца ад папярэдняга матчу. "Гульня таварыская, думаю, згуляем годна і ў атацы, і ў абароне", — сказаў галоўны трэнер.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі