Футбалісты “Славіі” выкупілі білеты на матч з мінскім “Дынама” (відэа)

01/06/2017 - 06:54

Футбалісты мазырскай “Славіі” выкупілі білеты на матч чэмпіянату Беларусі з мінскім “Дынама”. Такім чынам яны просяць у заўзятараў прабачэння за кепскую гульню. Пасля 10 тураў каманда знаходзіцца на 14-м месцы з 16-ці.

Матч з дынамаўцамі пройдзе ў Мазыры 4 чэрвеня. Уваход на яго будзе вольным. Футбалісты “Славіі” запісалі відэазварот , у якім заклікаюць заўзятараў прыходзіць на гульню.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі