Футбаліст Рудзік прадае залаты медаль, каб дапамагчы пацярпелым спартсменам

19/03/2021 - 13:32

Беларускі футбаліст Філіп Рудзік выставіў на дабрачынны аукцыён залаты медаль чэмпіянату Беларусі 2012 года. Яго ён выйграў у складзе БАТЭ. Атрыманыя сродкі Рудзік збіраецца пералічыць у Фонд спартыўнай салідарнасці на падтрымку беларускіх спартсменаў, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Сам Рудзік неаднаразова выказваўся ў падтрымку пратэстаў.

Раней з той жа мэтай свае медалі прадалі былая штурхальніца ядра Надзея Астапчук і баскетбалістка Кацярына Сныціна.

Рудзіку 33 гады. Ён яшчэ нядаўна быў паўабаронцам "Крумкачоў", але аб'явіў пра завяршэнне кар'еры. У складзе БАТЭ гуляў у 2011-2013 гадах, прыйшоў у каманду з "Нафтана". Пасля выступаў за каманды Казахстана і Беларусі ("Нёман", "Шахцёр", "Гарадзея"). Згуляў некалькі матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Рудзік у БАТЭ / З архіву fcbate.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі