Футбаліст "Нёмана" працягвае "прафілактычна" выбачацца

02/10/2024 - 06:14

Ягор Зубовіч / t.me/fcneman/

35-гадовы футбаліст "Нёмана" Ягор Зубовіч працягвае выбачацца. У адным з нядаўніх матчаў ён пашкодзіў нагой банер, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нацыстаў — быў раззлаваны заменай. Неўзабаве Зубовіч раскаяўся ў сваім учынку, у запісаным відэа папрасіў прабачэння і паабяцаў аднавіць банер.

"Не хацеў апаганіць памяць воінаў-вызваліцеляў, — гаварыў Ягор Зубовіч. — Для мяне і маёй сям'і Дзень Перамогі і Дзень незалежнасці, гэта значыць вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — адны з галоўных святаў. У мяне прабабуля і прадзядуля ваявалі".

Але гэтага аказалася замала. Футбаліст прывёз кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску і апублікаваў відэа пра гэта. "Зубовіч. Пакаянне. Частка трэцяя, цырыманіяльная", каментуе яго "Трыбуна". І задаецца пытаннем, ці гэта апошняе выбачэнне Ягора Зубовіча за зламаны банер ці будзе нешта яшчэ?

Пры гэтым няма інфармацыі, што гульца з-за інцыдэнта з банерам выклікалі ў гродзенскія сілавыя структуры. Імаверна, відэаролікі ён запісаў "прафілактычна".

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі