Фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская прадала свой залаты медаль

17/11/2020 - 11:59

Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская прадала свой залаты медаль, паведамляе TUT.by. Яна заваявала яго на зімовай Універсіядзе 2019 года ў Краснаярску ў Расіі. Выніковая цана лота на інтэрнэт-аукцыёне — $15 тысяч (стартавы кошт — 900 долараў). Грошы, атрыманыя за медаль, Раманоўская ахвяруе ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці для падтрымкі спартсменаў, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Дарэчы, на згаданай Універсіядзе фрыстайлістка заваявала два золата — у асабістых скачках і ў каманднай акрабатыцы.

Восенню 2020-га чэмпіёнка свету па фрыстайле, спартсменка 2019 года ў Беларусі Аляксандра Раманоўская была звольнена са зборнай. Гэта была відавочная рэакцыя на выказванне грамадзянскай пазіцыі — асуджэння гвалту сілавікоў і патрабавання новых прэзідэнцкіх выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі