Так выглядае гэты дакумент / прэс-служба Офіса Ціханоўскай
Франак Вячорка патлумачыў юрыдычны статус "пашпарта Новай Беларусі" і тое, як карыстацца дакументам, каб пры гэтым не магло з'явіцца праблем.
У каментары Свабодзе дарадца Святланы Ціханоўскай падкрэсліў, што ПНБ — nonstate id, то бок дакумент, які выдадзены не дзяржавай. Вячорка дадаў: свае дакументы выдаюць і грамадскія, і міжнародныя арганізацыі, і ўсе яны маюць абмежаванае выкарыстанне.
"Калі вы сказалі, выразна прагаварылі: што гэта выдадзена АПК, гэта не дзяржаўны пашпарт, калі вы адкрытыя ў сваіх адказах, ці пісьмова, ці вусна, то да вас не будзе ніякіх пытанняў і хутчэй за ўсё ў горшым выпадку вас папросяць проста іншы дакумент, запытаюцца, ці ёсць у вас там ці пашпарт замежніка, ці пашпарт уцекача, ці там беларускі пашпарт выдадзены Беларуссю".
Як кажа дарадца Ціханоўскай, пры атрыманні ПНБ усе падпісываюць дакумент, у якім праінфармаваныя, што ён не з'яўляецца travel document ці афіцыйным дзяржаўным ID. Там жа чалавека просяць не злоўжываць ПНБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут