Франак Вячорка: фразу Ціханоўскай з інтэрв'ю Le Temps пераклалі некарэктна

21/02/2021 - 11:47

У сваім тэлеграм-канале Франак Вячорка звяртае ўвагу на магчымую недакланасць у перакладзе інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай швейцарскаму выданню Le Temps:

"Адказваючы на пытаньне журналіста "Дзе сёньня адбываецца рэвалюцыя?", Сьвятлана  адказвае: 

Nous avons perdu la rue (мы страцілі вуліцу), бо супраць нас гвалт, зброя... 
...pour le moment il semble que nous ayons perdu - "таму на дадзены момант выглядае, што быццам бы (ayons - форма дзеяслова для імавернасьці) мы страцілі (вуліцу). 

У канцы сказа проста паўтарэньне пачатку, але без слова вуліца, каб было карацей. А не "мы прайгралі"".

У гэтым жа інтэрв'ю Святлана Ціханоўская заявіла, што збіраецца прасіць ва ўладаў Швейцарыі праверыць і замарозіць актывы Лукашэнкі. Пра гэта яна плануе гаварыць у Жэневе на пачатку сакавіка.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі