Фотафакт: у штаце Нью-Ёрк знішчылі статую Хрыстафора Калумба

31/08/2017 - 10:50

У горадзе Ёнкерс у штаце Нью-Ёрк знішчылі статую першаадкрывальніка Амерыкі Хрыстафора Калумба. Яна была выраблена з гіпсу і пакрытая меддзю. Статуя стаяла ў парку. Вандалы разбілі яе на некалькі частак. Іх шукае паліцыя, якая не выключае, што гэта хуліганства і тут ніякай “палітыкі” няма.

Як вядома, у ЗША левыя палітычныя сілы дамагаюцца зносу помнікаў Калумбу. Яны тлумачаць гэта тым, што адкрыццё Амерыкі прывяло да генацыду карэннага індзейскага насельніцтва.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі