Фотафакт: у Мінску падчас руху загарэўся электробус

14/09/2017 - 14:48

Удзень 14 верасня ў Мінску на Доўгабродскай вуліцы падчас руху загарэўся электробус. Як інфармуе партал tut.by, у гэты момант пасажыраў у салоне было, кіроўца не пацярпеў. Узгаранне (электробус гарэў адкрытым полымем) хутка ліквідавалі ратавальнікі.

БЕЛТА са спасылкай на сталічнае МНС удакладняе, што здарэнне адбылося на вуліцы Ваўпшасава. У электробусе загарэліся токапрыёмнік і электраправодка. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі