Фотафакт: У Мінск прыбыў Стывен Сігал

24/08/2016 - 15:01

У Мінск прыбыў вядомы галівудскі кінаактор Стывен Сігал. 24 жніўня ён наведаў офіс кампаніі Wargaming. Як паведамляецца на сайце кампаніі, актор далучыцца да каманды World of Warships як эксперт і кансультант па гераічных бітвах.

Беларуская кампанія лічыць, што ўдзел Сігала дапамжа ім дасягнуць большай эпічнасці ў праекце World of Warships, дзе адбываюцца найбольш маштабныя бітвы.

Падчас выпрабавальнага тэрміну кіназорка будзе даследаваць увесь гульнявы флот і праверыць, наколькі кожны карабель адпаведае статусу героя марскіх бітваў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі