Фотафакт: у Гродне затрымалі індыйцаў, якія ішлі ў Еўрасаюз

01/09/2017 - 19:40

У Гродне затрымалі двух індыйцаў, якія ішлі ў Еўрасаюз. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, памежны нарад іх заўважыў на чыгуначным вакзале. У 21-гадовых хлопцаў адсутнічала нацыянальная беларуская віза. Грамадзяне Індыі прызналіся, што збіраліся нелегальна патрапіць у Польшчу. У гэтай краіне жыве іх сябар, які падказваў ім, як гэта лепш зрабіць і абяцаў дапамагчы ўладкавацца ў ЕС.

Індыйцы знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Ім пагражае штраф і дэпартацыя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі