Фотафакт: Тэлеканал АНТ прапаноўвае караць за ўтрыманне жывёлаў у горадзе

18/09/2017 - 20:15

"Ці трэба рабіць больш жорсткім пакаранне за ўтрыманне жывёлаў у горадзе?" — на такое пытанне прапанавалі адказаць беларускім гледачам ток-шоу "Наша жыццё". Праграма выйшла ў эфір увечары 18 верасня на тэлеканале АНТ. 

Падчас перадачы форма пытання змянілася на больш мяккую: "Ці трэба рабіць больш жорсткай адказнасць за ўтрыманне жывёлаў у горадзе?"

Як вядома, у Беларусі няма ніякага пакарання за ўтрыманне жывёлаў у гарадскіх умовах. Уладальнікі сабак плацяць падатак, гаспадары котак, рыбак, хамячкоў ды іншых дробных істотаў не плацяць нічога. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі