Фотафакт: прэзідэнтам Эстоніі ўпершыню абралі жанчыну

03/10/2016 - 14:03

Прэзідэнтам Эстоніі ўпершыню абралі жанчыну — Керсці Кальюлайд. 30 снежня ёй споўніцца 47 гадоў. Яна скончыла ўніверсітэт у Тарту, вывучала біялогію і бізнес-кіраванне. Доктар навук. З канца 1990-х працавала кіраўніком інвестыцыйных праектаў у адным з буйных банкаў, дарадцам прэм-ер-міністра краіны па эканоміцы. 12 гадоў Кальюлайд прадстаўляла сваю краіну ў Еўрапейскай лічыльнай камісіі.

У Эстоніі паўнамоцтвы прэзідэнта моцна абмежаваныя, пасада хутчэй сімвалічная, адзначае "Бі-Бі-Сі". Прэзідэнта выбірае парламент. Сёлета кандыдат быў толькі адзін. За Кальюлайд прагаласаваў 81 дэпутат з 98 прысутных (для перамогі ёй дастаткова было набраць 68 галасоў).

Керсці Кальюлайд ужо заявіла, што не збіраецца пераязджаць у прэзідэнцкі палац.

Фота: Flickr

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі