Фотафакт: правакатар, які ў Мінску кідаўся на журналістаў

11/10/2015 - 20:56

Увечары 11 кастрычніка ў цэнтры Мінска прайшла акцыя пратэсту, у якой паўдзельнічалі да 200 чалавек. Людзі прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці. Там да ўдзельнікаў акцыі падышоў невядомы малады чалавек з расійскім сцягам. Людзі яго не чапалі, але спрабавалі адвесці ад месца правядзення акцыі, бо разумелі, што ён — правакатар. Пасля яго ўзялі ў кола журналісты. Хлопец спрабаваў выбіць камеры з рук журналістаў, правакаваў людзей, пагражаў.

Праз нейкі час да маладога чалавека падышоў міліцыянер у цывільным, нешта яму шапнуў. Пасля гэтага правакатар згарнуў сцяг і пабег у бок падземнага перахода.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі