Фотафакт: Лукашэнка ў Індыі: зайшоў у самалёт у спартыўным касцюме, а выйшаў…

11/09/2017 - 20:01

Пачаўся афіцыйны двухдзённы візіт кіраўніка Беларусі ў Індыю. 11 верасня самалёт Аляксандра Лукашэнкі прызямліўся на авіябазе індыйскіх Ваенна-паветраных сіл Палам, недалёка ад міжнароднага аэрапорта імя Індзіры Гандзі, інфармуе БЕЛТА.

На аўторак у Лукашэнкі запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам і прэм’ерам Індыі, удзел у Індыйска-беларускім бізнэс-форуме.

Еўрарадыё звярнула ўвагу, што кіраўнік дзяржавы пайшоў на пасадку ў самалёт у мінскім аэрапорце ў спартыўным касцюме з нацыянальным арнаментам (такое здараецца рэдка). Як і чакалася, у Індыі Лукашэнка выйшаў з самалёта ў строгім касцюме.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі