Фотафакт: Лукашэнка і Бердымухамедаў у дождж паліваюць елку

11/05/2016 - 14:42

Кур'ёзны фотаздымак апублікавала прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі на яго афіцыйным сайце. Падчас візіту прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава беларускі кіраўнік разам з ім пасадзіў елку на Алеі ганаровых гасцей каля Палаца Незалежнасці.

На фотаздымку відаць, што падчас пасадкі дрэва пайшоў дождж. Аднак гэта не перашкодзіла кіраўнікам дзяржаваў паліць елку з леек. Над самімі Бердымухамедавым і Лукашэнкам ахова трымала парасоны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі