У сацсетках мінчукі паведамілі пра вялізны слуп чорнага дыму, які відаць у цэнтра горада.
Як стала вядома, пажар адбываецца па адрасе вуліца Славінскага, 1. Прадстаўнік МНС Віталь Дэмбоўскі паведаміў у твітары, што гарыць нешта пластыкавае.
Дарэчы, па гэтым адрасе знаходзіцца БелВТІ, якое збірае энергазберагальныя лямпы, адпрацаваныя батарэйкі і такую ж тэхніку.
Пазней Дэмбоўскі паведаміў, што пажар каля БелВТІ ўдалося лакалізаваць у 17.06. Гарэлі адкіды пластыку.