Фота і відэа з сустрэчы Лукашэнкі ў рымскім аэрапорце Чампіна

20/05/2016 - 14:56

У пятніцу, 20 траўня, пачаўся двухдзённы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан. У рымскім аэрапорце Чампіна кіраўніка Беларусі сустракалі паўнамоцны міністр службы дыпламатычнага пратаколу МЗС Італіі Крысціяна Катафаві, асабісты прадстаўнік пантыфіка Гільерма Кархер і прадстаўнік дзяржсакратара Ватыкана Файман Дэнелі.

20 траўня Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэлай, а 21-га — з Папам Рымскім Францішкам. Падчас апошняй сустрэчы, як чакаецца, гаворка пойдзе пра далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой. Не выключана, што Аляксандр Лукашэнка запросіць пантыфіка з візітам у Беларусь.

Чаму Лукашэнка ў Рыме сустракаецца з прэзідэнтам Італіі, а не з прэм’ерам?

Фота: president.gov.by
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі