Форварду “Вашынгтона” Авечкіну падарылі жывую авечку, якую назвалі Расіяй

18/09/2015 - 10:37

Журналісты расійскага тэлеканала “Звязда” падаравалі расійскаму форварду “Вашынгтона” Аляксандру Авечкіну на дзень народзінаў жывую авечку.

З гульцом, які знаходзіцца ў Вашынгтоне, звязаліся па скайпе. Дзяўчына прывяла ў студыю авечку ў форме Расіі і нагадала пра любоў спартсмена да плюшавых авечак. Хакеіст узрадаваўся падарунку і адзначыў, што жывёлу трэба адправіць на лецішча да яго бацькоў. Ён адразу даў авечцы імя — Расія.

Хакеісту ў чацвер, 17 верасня, споўнілася 30 гадоў. Гулец “Вашынгтона” настолькі любіць авечак, што нават змясціў іх выявы сабе на канькі.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі