Форварда хакейнага мінскага “Дынама” дыскваліфікавалі за падножку суддзі (відэа)

17/11/2017 - 15:01

Форварда хакейнага мінскага “Дынама” Джэка Скілі дыскваліфікавалі на два матчы. Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт КХЛ. У нядаўнім паядынку з “Куньлунем” ён зрабіў падножку суддзі Аляксею Раводзіну, які ўпаў, атрымаў траўму і не змог вярнуцца на лёд. Дарэчы, падчас гульні Скілі ніяк не быў пакараны за гэта. Цяпер жа ён прапусціць два паядынкі і мусіць заплаціць штраф.

Матч з “Куньлунем” дынамаўцы выйгралі з лікам 2:0.

Амерыканцу Джэку Скіле 30 гадоў. Ён падпісаў кантракт з мінскім “Дынама” ў пачатку верасня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі