Форвард Лапцеў выведзены са складу футбольнай зборнай “за парушэнне рэжыму”

09/09/2017 - 14:30

Форвард Дзяніс Лапцеў выведзены са складу зборнай Беларусі па футболе. Пра гэта паведаміў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Ігар Крывушэнка. Ён кажа, што Лапцева выключылі з каманды за парушэнне рэжыму перад матчам са шведамі.

“Што тычыцца шэрагу іншых футбалістаў, прозвішчы якіх былі згаданыя ў прэсе, да іх ёсць прэтэнзіі выключна маральнага кшталту, аднак дысцыплінарных санкцыяў у дачыненні да іх не будзе”, — цытуе Крывушэнку by.tribuna.

Як стала вядома раней, увечары 1 верасня нацыянальная каманда правяла лёгкую трэніроўку, пасля чаго гульцоў адпусцілі да абеду наступнага дня. Назаўтра раніцай форвард салігорскага “Шахцёра” і гулец зборнай краіны Дзяніс Лапцеў быў у стане, мала сумяшчальным з выступам за зборную краіны. Крывушэнка ацаніў стан гульца і фактычна адразу яго адлічыў.

Тым жа вечарам 1 верасня чацвёра футбалістаў былі заўважаныя ў сталічным піўным рэстаране “Гамбрынус”. Гэта паўабаронца “Нёмана” Павел Савіцкі, абаронца брэсцкага “Дынама” Дзмітрый Алісейка, паўабаронца кіеўскага “Дынама” Мікіта Корзун і форвард мінскага “Дынама” Антон Сарока. Гульцы заяўляюць, што не замаўлялі алкаголь.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі