“Фонд Ціханоўскай — тупік”: навошта беларусам плаціць за альтэрнатыўную дзяржаву

28/02/2023 - 12:41
У беларусаў ужо ёсць прыклады, калі яны масава падтрымлівалі адзін аднаго грашыма / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё  

Ініцыятывы беларусаў за мяжой становяцца больш моцнымі, будуючы альтэрнатыўную краіну ў выгнанні. На мінулым тыдні Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) адкрыла офіс у Вільні, а дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра пашпарты новай Беларусі, якія разглядаюцца ў ЕС. Павел Лібер ужо тэстуе прыкладанне “Лічбавая Беларусь”. Але ці можа гэта ўсё працаваць без грошай беларусаў і ці гатовыя яны плаціць за ўрад у выгнанні або за новы пашпарт і іншыя сервісы?

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, чаму гэта важна і як павінна працаваць.
 

“Велічэзны дэфіцыт рэсурсаў прыблізна на ўсё”

Беларусы ўжо данацяць і дапамагаюць адзін аднаму, але рэсурсаў на ўсё мала / pexels.com

Cябра эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай і кіраўнік АВВА Яўген Буры кажа, што ABBA зацікаўленная, каб бізнэс займаўся не толькі сваёй непасрэднай функцыяй — зарабляць грошы, але і дапамагаў беларускай супольнасці, незалежна ад таго, дзе яна знаходзіцца і чым займаецца.

Каго падтрымліваць канкрэтна — гэта справа выбару кожнага персанальна. Мы дакладна ведаем, што беларускія прадпрымальнікі адчуваюць сваю сацыяльную адказнасць, шмат хто дапамагае, але робіць гэта непублічна. Падтрымліваюць вязняў і іх сем’і, спансуюць культурніцкія і адукацыйныя праекты, дапамагаюць яшчэ шмат каму і чаму. І робяць гэта са свайго ўласнага жадання, бо хочуць памнажаць не толькі фінансавы, але і сацыяльны капітал.

20-ы год паказаў, што сярод прадпрымальнікаў ёсць велічэзны запыт на пошук сацыяльнай ролі ў грамадстве. Што яны могуць быць не толькі донарамі, але і актарамі, візіянерамі.

2020 год паказаў, што беларусы могуць выдаткоўваць вялікія грошы, калі ёсць ідэя, якая згуртоўвае людзей / EPA

На думку прадпрымальніка Аляксандра Кныровіча, палітыка — гэта сервіс, за які абавязкова трэба плаціць.

Калі беларусам патрэбная палітыка, яны павінны за яе плаціць. Беларусаў прывучалі стагоддзямі да нездаровай сітуацыі, калі ёсць дзяржава, якая ніякага дачынення да людзей не мае, яны не прымаюць удзелу ў яе рашэннях.

Некалі павінен адбыцца пераход ад сітуацыі, калі патэрналісцкая дзяржава як бы скідае зверху нейкія даброты, а народ павіненінен казаць “дзякуй” за любую якасць і колькасць гэтых даброт — яны ж нібыта бясплатныя.

Нармальная сітуацыя, да якой трэба прыйсці — гэта калі людзі разумеюць, за што і якім чынам яны плацяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі