Зборная Беларусі па хакеі няўдала стартавала на чэмпіянаце свету па хакеі, прайграўшы камандзе Фінляндыі з буйным лікам — 2:6 (0:0, 1:4, 1:2). Першы перыяд падапечныя Дэйва Льюіса нечакана дамінавалі, з самага пачатку гульні мелі некалькі добрых момантаў для ўзяцця варот саперніка.
Другая траціна матча выдалася цалкам адваротнай пачатку. Фіны ўзялі гульню пад кантроль, беларусы ж часта парушалі правілы і выдаляліся. На першай хвіліне другога перыяду Лайне прыгожым голам выводзіць фінаў наперад, праз 11 хвілін Койву павялічвае перавагу. На 37-й хвіліне Стась адыгрывае адну шайбу і аднаўляе інтрыгу ў матчы, але адразу ж Лайне і Гранлунд цягам дзвюх хвілін робяць лік 4:1 на сваю карысць.
У заключнай трэці гульня супакоілася. Фіны здолелі вызначыцца яшчэ двойчы: закінулі Пільстрэм і Гранлунд, на што беларусы здолелі адказаць кур’ёзным голам Калюжнага. Відэа матча гл. тут.
7 траўня зборная Беларусі згуляе супраць каманды ЗША (пачатак у 20.15, трансляцыя БТ 1), якая ў пятніцу з буйным лікам прайграла канадцам 1:5.
Становішча каманд у групе В:
У групе А зборная Чэхіі разграміла гаспадароў турніру, каманду Расіі — 3:0, у другім матчы шведы ў авертайме перайгралі зборную Латвіі 2:1.
Становішча каманд у групе А: