Financial Times: пад санкцыі трапяць мінскі аэрапорт і гатэль "Мінск"

13/11/2021 - 07:14

Пад еўрапейскія санкцыі могуць трапіць мінскі аэрапорт, гатэль "Мінск", сірыйская авіякампанія Cham Wings, а таксама іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, датычныя да міграцыйнага крызісу. Пра гэта са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы піша газета Financial Times.

Кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму ўжо ў панядзелак. Канчатковы спіс будзе сфармаваны крыху пазней: Брусель каардынуе санкцыі з Велікабрытаніяй, Канадай і ЗША.

Раней з'яўляліся звесткі, што ў пятым пакеце санкцый ЕС не будзе эканамічных мераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі