Кадр з фільма "Мінатаўр" / palacefilms.com.au
23 траўня ў французскіх Канах журы ўзнагародзіла фільмы з конкурснай праграмы 79-га фестываля.
Найлепшым фільмам стаў “Ф’ёрд” Крысціяна Мунджыу. Румынскі рэжысёр і бадай самы яскравы прадстаўнік “новай румынскай хвалі” атрымаў такую узнагароду ўжо ў другі раз. Папярэдні быў 2007 годзе з фільмам “4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні”.
За найлепшую рэжысуру журы адзначыла адразу два фільма: “Бацькаўшчына” Паўла Паўлікоўскага і “Чорны мяч” Хаўера Кальва і Хаўера Амбросі. Абодва былі ў фаварытах на галоўную ўзнагароду цягам фестываля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут