Кадр з фільма "Возера радасці"
Названыя першыя лаўрэаты прэміі кінапрэсы Беларусі. Прэмію заснавалі мінулай восенню. Да конкурсу былі дапушчаныя беларускія гульнявыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, створаныя ў 2019 і 2020 гадах.
Найлепшым гульнявым поўнаметражным фільмам зрабілася карціна "II/Два" Улады Сяньковай. Гэта гісторыя пра падлеткаў. Найлепшым кароткаметражным фільмам прызналі "Возера радасці" Аляксея Палуяна. Карціна знятая паводле рамана Віктара Марціновіча. Выканаўца галоўнай ролі Анастасія Пляц адзначаная як найлепшая актрыса.
У іншых намінацыях адзначаныя:
Афіцыяльнага ўручэння ўзнагародаў не было. Арганізатары прапануюць лаўрэатам звязацца з імі, каб дамовіцца пра перадачу дыпломаў.
"Калі б мы не знаходзіліся ў розных краінах, то з калегамі-кінакрытыкамі, напэўна, выпілі б сёння ўвечары віна. За тое, што мы арганізавалі першую прэмію беларускай кінапрэсы "Чырвоны верас" і зрабілі яе аскетычнай і прыгожай", — напісала ў Фэйсбуку сябра журы Ірэна Кацяловіч.
Але нягледзячы на адсутнасць цырымоніі і складаныя часы, яна спадзяецца, што гэта заахвочванне кінематаграфістаў нагадае: "Беларусам трэба беларускае кіно".
Адзначым, што арганізатарамі прэміі "Чырвоны верас" зрабіліся чацвёра журналістаў: Ірэна Кацяловіч, Дар'я Амяльковіч, Максім Карпіцкі і Тарас Тарналіцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут