FIFA агучыла спіс прэтэндэнтаў на званне найлепшага футбаліста года (з ліпеня 2017-га да ліпеня 2018-га). У ім тры прадстаўнікі Францыі, два — Бельгіі, па адным — Партугаліі, Англіі, Аргентыны, Харватыі і Егіпта. Усе яны асобы вядомыя, удзельнічалі ў нядаўнім чэмпіянаце свету па футболе: Крышціяну Раналду, Кевін Дэ Брэйнэ, Антуан Грызман, Эдэн Азар, Хары Кейн, Кіліян Мбапэ, Ліянэль Месі, Лука Модрыч, Махамед Салах, Рафаэль Варан.
За найлепшага футбаліста можна прагаласаваць на сайце FIFA.