Фазэль спадзяецца, што Беларусь не будзе байкатаваць чэмпіянат свету

19/01/2021 - 15:02

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль спадзяецца, што Беларусь не будзе байкатаваць чэмпіянат свету 2021 года. Напярэдадні рашэннем савета IIHF сусветнае першынство было перанесена з нашай краіны.

"Пакуль яны [Федэрацыя хакея Беларусі] не збіраюцца байкатаваць турнір, але я не магу нічога сказаць па гэтым пытанні, цытуе словы Фазэля ТАСС. — Калі палітыка ўмешваецца ў такія рашэнні, то такое можа адбыцца. І гэта вельмі кепска для спорту".

Дыялог з Федэрацыяй хакея Беларусі Рэнэ Фазэль назваў "сумным". "Яны вельмі моцна расчараваныя тым, што мы былі вымушаны прыняць такое рашэнне", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі