Факультэт міжнародных адносінаў — самы запатрабаваны ў БДУ

14/07/2016 - 18:19

14 ліпеня скончыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ў беларускіх ВНУ. Як паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”, адным з найбольш папулярных факультэтаў у краіне стаў факультэт міжнародных адносінаў у БДУ.

Паступіць на яго можна было набраўшы больш за 380 балаў. Па словах адказнага сакратара прыёмнай камісіі БДУ Вячаслава Малафеева, таксама попытам карысталіся спецыяльнасці факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, а таксама спецыяльнасць “хімія лекавых злучэнняў”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі