Еўропа аднаўляе прыроду, але гэта не спыніць паляванне на галубоў — #ІхНоравы

17/06/2024 - 18:08

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

Пакуль у Еўрасаюзе рыхтуюцца да прыняцця закона аб аднаўленні прыроды, у адной з яго краін збіраюцца знішчаць дакучлівых галубоў. "Як толькі заб'юць першую птушку, мы пададзім заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы", — абяцаюць нямецкія зоаабаронцы.

Тым часам спецыялісты ААН б'юць трывогу — жыхарам Судана пагражае страшэнны голад.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, на якім незвычайным аўтобусе можна будзе пракаціцца па віленскім Ужупісе ўжо гэтай восенню, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".

У ЕС прымуць закон аб аднаўленні прыроды

Закон аб аднаўленні прыроды, супраць якога выступаюць тысячы еўрапейскіх фермераў, усё ж такі будзе прыняты.

Галубы / unsplash.com

Судану пагражае страшэнны голад

Судану, у якім ідзе грамадзянская вайна, пагражае самы знішчальны голад у свеце за апошнія 40 гадоў.

Канфлікт паміж Узброенымі сіламі Судана і Сіламі хуткага рэагавання (СХР) працягваецца з красавіка 2023 года. Гуманітарны крызіс, які ўзнік на яго фоне, практычна не асвятляецца ў СМІ, бо ўвага ўсяго свету засяроджаная на сектары Газа.

Тым часам пастаўкі дапамогі для мясцовых жыхароў блакуюцца, а зброя абодвум бакам, наадварот, паступае. Пра гэта б'е трывогу Арганізацыя Аб'яднаных Нацый

Нам трэба, каб свет усвядоміў катастрофу, якая адбываецца на нашых вачах, — кажа амбасадарка ЗША ў ААН Лінда Томас-Грынфілд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі