Еўрасаюз ухваліў адключэнне трох беларускіх банкаў ад SWIFT. Чакаецца, што дакумент будзе апублікаваны ўвечары 9 сакавіка ў афіцыйным часопісе ЕС. Пра гэта паведамляе карэспандэнт RFE/RL у Бруселі Рыкард Юзвяк.
Вядома, што пад новы пакет санкцый трапілі Белаграпрамбанк, Банк развіцця і банк "Дабрабыт".
Беларусь не зможа атрымліваць банкноты ў еўра.
Новыя санкцыі ЕС накіраваны найперш супраць Расіі, але закранулі і нашу краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут