Еўрасаюз пералічыў 560 тысяч еўра на развіццё роварнага руху ў Беларусі

18/05/2017 - 06:06

Еўрасаюз пералічыў 560 тысяч еўра на развіццё роварнага руху ў нашай краіне. Быў падтрыманы праект “Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Беларусі”. У бліжэйшыя тры гады яго будуць рэалізоўваць Цэнтр экалагічных рашэнняў і Мінскае роварнае таварыства. З дапамогай фінансавай падтрымкі ЕС працягнецца развіццё роварнай інфраструктуры як на нацыянальным, так і на рэгіянальным узроўнях, павысіцца эфектыўнасць арганізацыі транспартнай сістэмы, інфармуе БЕЛТА.

Як стала вядома, у Мінску на веладарожках плануецца ўсталяваць лічыльнікі, якія палічаць колькасць раварыстаў. Сярод запланаваных новаўвядзенняў — магчымасць перавозкі ровараў у грамадскім транспарце.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі