Еўрасаюз і Украіна падпісалі пагадненне аб гарантыях бяспекі

27/06/2024 - 14:15

Прэзідэнт Еўрасавета Шарль Мішэль, Уладзімір Зяленскі і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен / x.com/CharlesMichel/

Еўрасаюз і Украіна падпісалі пагадненне аб гарантыях бяспекі. Такія пагадненні асобна падпісаныя з Эстоніяй і Літвой. Адбылося гэта 27 чэрвеня на саміце ЕС у Бруселі з удзелам украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Як піша hromadske.ua, дакумент, падпісаны з ЕС, прадугледжвае падтрымку Украіны па праграме Ukraine Facility ў памеры 50 мільярдаў еўра, а таксама тэрміновыя кансультацыі на працягу сутак у выпадку верагоднай агрэсіі супраць украінскай дзяржавы ў будучыні. У ім ідзе гаворка пра доўгатэрміновую абаронную дапамогу (у тым ліку пастаўкі зброі) і пра "будучыню Украіны і яе грамадзян у Еўрасаюзе", пра аднаўленне краіны ў пасляваенны час.

Раней Зяленскі анансаваў падпісанне гэтых пагадненняў, адзначаючы, што пагадненне з Еўрасаюзам "упершыню замацуе абавязанні ўсіх 27 дзяржаў-членаў надаваць Украіне шырокую падтрымку, нягледзячы на любыя інстытуцыйныя змены ўнутры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі