Еўрарадыё запіша аўдыёкнігу "Па што ідзеш, воўча" Евы Вежнавец

28/11/2021 - 13:21

Еўрарадыё запіша аўдыёкнігу "Па што ідзеш, воўча" Евы Вежнавец. Сёлета пісьменніца выйграла прэстыжную літаратурную прэмію Гедройца. Запіс кнігі — спецпрыз ад нашай радыёстанцыі.

Плануецца, што кнігу прачытае акторка Алена Зуй-Вайцяхоўская. Яна вядомая не толькі акторскімі працамі, але і песняй "Шчучыншчына", кліп на якую летась стаў вірусным.

Пасля публікацыі кніга будзе дасяжная да праслухоўвання цягам 5 гадоў.

Прэмію Гедройца за лепшую беларускую кнігу сёлета ўпершыню ўручылі не ў Беларусі. Цырымонія адбылася ў 26 лістапада ў Варшаве.

Галоўны прыз (яго памер не агучваецца) упершыню атрымала пісьменніца-жанчына. Ева Вежнавец (сапраўднае імя — Святлана Курс) кажа, што не спадзявалася на такі паварот падзеяў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі