Еўрапейскія гульні скончыліся, валанцёры пачалі прадаваць сваю форму (фота)

01/07/2019 - 14:54

II Еўрапейскія гульні скончыліся, і некаторыя валанцёры, якія на іх працавалі, пачалі прадаваць сваю форму. На многіх аб'явах пазначана, што форма новая, яе не насілі. Прадаюць цэлымі камплектамі. Прапануюць і заплечнікі, і бейсболкі, і ручныя гадзіннікі з сімволікай гульняў.

Падобных аб'яў мы знайшлі амаль тры дзясяткі. Як вядома, на Еўрапейскіх гульнях працавалі 8 тысяч валанцёраў, таму продажам заняліся толькі адзінкі.

kufar.by
kufar.by
kufar.by
kufar.by
kufar.by
kufar.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі