Еўрапарламентары патлумачылі прычыну адмовы ад сустрэчы з беларускімі дэпутатамі

26/02/2020 - 15:20

Дэпутаты Еўрапарламента адмовіліся сустракацца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Беларусі, бо іх запрасілі ў беларускі парламент. Аднак Еўрапарламент не прызнаў вынікі беларускіх парламенцкіх выбараў, таму гэтае месца з'яўляецца для еўрадэпутатаў непрымальным. 

Пра гэта заявіў літоўскі еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус, пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі, на прэс-канферэнцыі 26 лютага.

"Мы сур'ёзныя людзі, мы не займаемся правакацыямі. Была дамова пра нейтральную тэрыторыю", — патлумачыў ён. Па словах Аўштравічуса, калі беларусы памянялі ўмовы сустрэчы, то еўрадэпутаты палічылі вартым увогуле адмяніць яе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі