Еўрапарламент прызнаў лідэра апазіцыі Гуайдо часовым прэзідэнтам Венесуэлы

31/01/2019 - 14:58

31 студзеня Еўрапарламент прызнаў лідара апазіцыі Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам Венесуэлы. Пра гэта паведамляецца на сайце парламента ЕС.

За гэтае рашэнне прагаласавалі 439 дэпутатаў, супраць — 104, а яшчэ 88 парламентароў устрымаліся.

Як паведамлялася раней, 23 студзеня Хуан Гуайдо абвясціў сябе часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы. Яго падтрымалі ЗША, Аргенціна, Бразілія, Гватэмала, Гандурас, Грузія, Канада, Калумбія, Коста-Рыка, Панама, Парагвай, Перу, Чылі, Эквадор, Аўстралія ды Ізраіль. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі