Еўракамісія ўключыла Telegram і "ВКонтакте" у спіс рэсурсаў з пірацкім кантэнтам

16/12/2020 - 05:32

Еўрапейская камісія ўключыла месенджар Telegram і сацыяльную сетку "Вконтакте" ў спіс рэсурсаў, якія спрыяюць распаўсюду пірацкага кантэнту. Адпаведны дакумент з'явіўся на сайце ЕК.

У дакуменце адзначаецца, што карыстальнікі "Вконтакте" могуць атрымліваць доступ да пірацкіх фільмаў, тэлешоу ды кніг, у тым ліку праз умантаваныя відэаплееры. Пры гэтым у ЕК адзначаюць, што ўладальнікі сацсеткі робяць крокі па абмежаванні доступу да нелегальных файлаў.

Telegram трапіў у "пірацкі спіс" таму, што недастаткова хутка рэагуе на нелегальны кантэнт нават пасля паведамленняў.

"Спіс назірання за кантрафактам і пірацтвам" быў створаны Еўракамісіяй у 2018 годзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі