Ужо ў чэрвені Еўракамісія дасць афіцыйны адказ па заяўцы Украіны на ўступленне ў ЕС. Пра гэта старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен напісала ў Твітары.
Калі Брусэль рэкамендуе даць Украіне статус кандыдата і ўсе 27 краін ЕС з гэтым пагодзяцца, пачнуцца афіцыйныя перамовы пра ўступленне Украіны ў Еўрасаюз.
Заяўку на ўступленне Украіны ў ЕС Уладзімір Зяленскі падпісаў 28 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут