Еўрапейская камісія выдала рэкамендацыю краінам Еўрасаюа зняць з 15 чэрвеня ўсе абмежаванні на ўнутраныя падарожжы. А знешнія межы ЕС рэкамендавана адкрыць з 1 ліпеня, піша newsmaker.md.
Пры гэтым Еўракамісія заклікала краіны Ес узгадніць спіс дзяржаў, для грамадзян якіх будуць знятыя абмежаванні.
Еўракамісія не рэкамендуе цалкам адмаўляцца ад абмежаванняў, бо эпідэміялагічная сітуацыя з каранавірусам у некаторых краінах свету застаецца крытычнай. Пры адмене абмежаванняў рэкамендуецца ўлічваць як эпідэміялагічную сітуацыю, так і здольнасці ўладаў прымаць абмежавальныя меры.
У сваёй прамове еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан зазначыла, што надышоў час зняць абмежаванні для краін, дзе эпідэміялагічная сітуацыя аналагічная сітуацыі ў ЕС.
У Беларусі пакуль што рэгіструецца па некалькі соцень новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй штодня. Наколькі хутка наша краіна трапіць у "чысты" спіс, прагназаваць складана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.