Прадстаўнікі Ісландыі Daði og Gagnamagnið / EBU
20 траўня ў Ратэрдаме пройдзе другі паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2021". З-за адхілення гурта "Галасы ЗМеста" Беларусь сёлета не транслюе конкурс, але яго можна паглядзець анлайн.
Прамую трансляцыю другога паўфіналу "Еўрабачання-2021" будуць паказваць на YouTube-канале конкурсу. Пачнецца яна ў 22:00 па мінскім часе.
Удзельнічаць у другім паўфінале "Еўрабачання" будуць прадстаўнікі наступных краін:
Малдова
Цікава, што прадстаўнікі Ісландыі Daði og Gagnamagnið, якіх букмекеры называюць аднымі з фаварытаў "Еўрабачання-2021", на арэне перад гледачамі не выступяць: у аднаго з удзельнікаў гурта выяўлены каранавірус. Хутчэй за ўсё, будзе транслявацца запіс генеральнай рэпетыцыі іх выступу. Як гэта будзе — ўбачым у прамым эфіры пасля 22:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут