Этна не спіць, а быць па-за палітыкай — гэта па-каралеўску. #ІхНоравы

04/07/2024 - 15:05

#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Пакуль свет разбіраўся, ці возьме Такер Карлсан інтэрв'ю ва Уладзіміра Зяленскага, прачнуўся вулкан Этна, а брытанскі кароль адмовіўся ад права голасу.

Што яшчэ цікавага адбылося ў свеце за гэтыя суткі? Не марнуйце час на маніторынг сусветных навін, мы раскажам пра самае галоўнае ў "Іх норавах".

 

Я па-за палітыкай

Хто па-за палітыкай? Кароль Карл III! Сёння ў Брытаніі праходзяць парламенцкія выбары, але брытанская каралеўская сям'я ніколі не галасуе — яны могуць, але ўстрымліваюцца.

Вось і сёння манарх і старэйшыя члены каралеўскай сям'і "выбралі ўстрымацца" ад галасавання, сказаў каралеўскі каментатар Рычард Фіцуільямс. Таму што брытанскі манарх павінен быць вышэй за партыйную палітыку і не аддаваць перавагі ні адной партыі.

Сёння той дзень, калі кансерватары могуць упершыню за 14 гадоў страціць уладу ў Брытаніі. Хутчэй за ўсё, новым прэм'ерам стане лідар лейбарыстаў Кір Стармер, і ўжо з ім, а не з Рышы Сунакам, кароль будзе праводзіць штотыднёвыя сустрэчы (ну, вы бачылі такія ў серыяле "Карона").

 

Байдэн усё роўна будзе балатавацца

Пасля першых дэбатаў з Дональдам Трампам прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сутыкнуўся з чаргой непрыемных намёкаў — маўляў, а ці не варта яму зняць сваю кандыдатуру з гонкі і саступіць месца якому-небудзь маладзейшаму дэмакрату? Не, не варта, даў зразумець Байдэн. Ён будзе балатавацца.

Байдэн правёў закрыты абед з віцэ-прэзідэнткай Камалай Харыс. Хадзілі чуткі, што менавіта яна можа замяніць яго на выбарах у лістападзе. Потым яны абое стэлефанаваліся з больш шырокім колам дэмакратаў, і Байдэн ясна даў зразумець: ён застаецца. А Харыс яго падтрымала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі