ЕС у чарговы раз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

12/04/2016 - 15:37

Еўрасаюз у чарговы раз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў была змешчаная на афіцыйным сайце службы пасля таго, як днямі Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без зменаў прысуд 48-гадоваму Генадзю Якавіцкаму. Мінскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у жорсткім забойстве сужыцелькі і асудзіў на расстрэл.

ЕС асуджае прымяненне смяротнага пакарання ў любой сітуацыі. У заяве адзначаецца, што "яно не дзейнічае ў якасці застрашвання і з'яўляецца жорсткім пакараннем, непрымальным адмаўленнем чалавечай годнасці". Брусель заклікае ўлады нашай краіны "паважаць права на жыццё кожнага свайго грамадзяніна і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку на шляху да яго поўнай адмены".

Як вядома, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой прымяняецца смяротнае пакаранне. За апошнія 25 гадоў было расстраляна больш за 400 чалавек. Аляксандр Лукашэнка за час свайго прэзідэнцтва памілаваў толькі аднаго чалавека.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі