ЕС рыхтуе дзесяты пакет санкцый супраць Расіі да 24 лютага

21/01/2023 - 11:57
Адзінства па новых санкцыях у ЕС пакуль няма / DPA

Еўрасаюз абмяркоўвае ўвядзенне новага, дзясятага па ліку санкцыйнага пакета супраць Расіі да гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Аднак, як піша Reuters са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах, канкрэтыкі пра змест санкцыйных пакетаў пакуль няма. Некаторыя краіны прапануюць дачакацца першага эфекту папярэдняга, снежаньскага санкцыйнага пакета.

Магчыма, блок пойдзе шляхам пашырэння персанальных санкцый. Па больш сур'ёзных мерах — у тым ліку па абмежаваннях у сферах ядзернай энергетыкі і здабычы алмазаў — кансенсусу сярод усіх 27 членаў Еўрасаюза няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі