ЕС прапануе ААН і Беларусі правесці перамовы аб рэпатрыяцыі мігрантаў

11/11/2021 - 12:05
Аэрапорт Гродна / Grodno.in

Еўрасаюз разглядае магчымасць правядзення перамоваў з ААН і Беларуссю ў пытанні аб рэпатрыяцыі мігрантаў, якія сабраліся на польска-беларускай мяжы, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters.

Паводле звестак крыніц Reuters, рэпатрыяцыю прапанавана ажыццяўляць праз аэрапорт горада Гродна. Пры гэтым не выключана, што ЕС вылучыць фінансавую дапамогу для вырашэння гэтай праблемы.

Як паведамляла Еўрарадыё, медыкі за мінулыя суткі аказалі дапамогу дзвюм жанчынам і дзіцяці, якія знаходзяцца ў лагеры мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Паколькі па начах у лесе даволі холадна, дзяжурных медыкаў пакідаюць на ноч каля лагера.  

Паводле падлікаў беларускіх памежнікаў, на лініі мяжы ля польскіх загарод працягвае знаходзіцца больш за 2 тысячы бежанцаў. 

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС абвастрыўся ў панядзелак. У гэты дзень у раён беларускага Гродна прыйшлі тысячы мігрантаў у надзеі прарвацца ў Польшчу. Польскаму боку давялося павялічыць сілавую прысутнасць на мяжы. У краінах ЕС лічаць, што крызіс на мяжы справакаваны беларускім бокам. Еўрасаюз заявіў пра гатоўнасць разгледзець чарговы пакет санкцый у дачыненні да Мінска ўжо на наступным тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі