ЕС патрабуе спыніць "непрыхаваны пераслед [у Беларусі] журналістаў і незалежных СМІ". З заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Петэр Стана. Ён заклікаў вярнуць TUT.by статус СМІ, вызваліць Кацярыну Барысевіч і іншых беларускіх журналістаў.
У верасні Мінінфарм на тры месяцы прыпыніў статус СМІ для TUT.by. А 3 снежня Эканамічны суд Мінска ў выніку разгляду іска Міністэрства інфармацыі да партала пазбавіў TUT.by статусу СМІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.